УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 лютага 2008 г. № 93

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб эксплуатацыі пагранічнага ўчастка Аўгустоўскага канала і падпісанні гэтага Пагаднення

1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб эксплуатацыі пагранічнага ўчастка Аўгустоўскага канала* ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

______________________________

*Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць старшыню Гродзенскага аблвыканкома Саўчанку Уладзіміра Ягоравіча на:

правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб эксплуатацыі пагранічнага ўчастка Аўгустоўскага канала і дазволіць пры неабходнасці ўнесці ў яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;