ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 лютага 2008 г. № 244

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Літоўскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання і аховы водных аб’ектаў басейна р. Нёман і падпісанні дадзенага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, узгодненую з зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Лiтоўскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўнiцтве ў галіне выкарыстання і аховы водных аб’ектаў басейна р. Нёман і падпісанні дадзенага Пагаднення.

2. Адобрыць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Лiтоўскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўнiцтве ў галіне выкарыстання і аховы водных аб’ектаў басейна р. Нёман*.