УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 красавіка 2002 г. № 202
Аб заснаванні юбілейнага медаля «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
У сувязі з 80-годдзем утварэння Пракуратуры Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:
1. Заснаваць юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь».
2. Зацвердзіць прыкладзеныя Палажэнне аб юбілейным медалі «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» і яго апісанне.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
АПІСАННЕ
юбілейнага медаля «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «80 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» вырабляецца з латуні і мае форму круга дыяметрам 32 мм.
На вонкавым баку медаля ў цэнтры размешчаны геральдычны знак – эмблема Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы медаля паўкругам размешчана гірлянда з лаўровых галінак.