ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 лютага 2008 г. № 277

Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Назначыць у парадку пераводу:

Качан Валянціну Іванаўну намеснікам Міністра аховы здароўя – Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь.

2. Назначыць:

Філонава Анатолія Васільевіча намеснікам Міністра эканомікі, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам»;

Шэнца Леаніда Васільевіча намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктарам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Міністра энергетыкі.

3. Вызваліць:

Дубовіка Льва Антонавіча ад пасады намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці ў сувязі з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»);