ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
 НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 29 снежня 1999 г. N 2030/44

 АБ ВЫЗВАЛЕННI БЕЛАРУСКIХ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ АД АБАВЯЗКОВАГА 
 ПРОДАЖУ СРОДКАЎ У РАСIЙСКIХ РУБЛЯХ, ЯКIЯ АТРЫМЛIВАЮЦЦА З 
 БЮДЖЭТУ САЮЗА БЕЛАРУСI I РАСII ДЛЯ ФIНАНСАВАННЯ СУМЕСНЫХ 
 ПРАГРАМ

 У мэтах эфектыўнай рэалiзацыi сумесных праграм за кошт сродкаў,
якiя выдзяляюцца з бюджэту Саюза Беларусi i Pacii, Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляюць:
 Вызвалiць беларускiх юрыдычных асоб з 1 студзеня 2000 г. ад
абавязковага продажу на таргах адкрытага акцыянернага таварыства
"Беларуская валютна-фондавая бiржа" сродкаў у расiйскiх рублях, якiя
атрымлiваюцца з бюджэту Саюза Беларусi i Pacii для фiнансавання
сумесных праграм.
 У выпадку выкарыстання гэтых сродкаў не па мэтаваму назначэнню
беларускiя юрыдычныя асобы абавязаны прадаць адпаведныя сумы на
таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская
валютна-фондавая бiржа" з выплатай штрафных санкцый ва ўстаноўленым
парадку.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Старшыня Праўлення
 Рэспублiкi Беларусь Нацыянальнага банка
 С.ЛIНГ Рэспублiкi Беларусь
 П.ПРАКАПОВIЧ