ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 чэрвеня 1994 г. № 469

Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць прапанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узгодненную з Міністэрствам замежных спраў, аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, падпісанай у Вашынгтоне 3 сакавіка 1973 г.

2. Унесці ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прапанову аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.