ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 чэрвеня 1995 г. № 347

Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб узаемным прызнаннi i эквiвалентнасцi дакументаў аб адукацыi i вучоных званнях

Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі і навукі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі і вучоных званнях.

Упаўнаважыць Міністра адукацыі і навукі Стражава Васілія Іванавіча на вядзенне перагавораў і падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь названага Пагаднення.