ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 жніўня 1995 г. № 432

Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Турэцкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiнах адукацыi, навукi, культуры i спорту

Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства культуры і друку, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і іншымі зацікаўленымі, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галінах адукацыі, навукі, культуры і спорту.

Упаўнаважыць Міністра культуры і друку Бутэвіча Анатолія Іванавіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь названага Пагаднення.