ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 студзеня 1996 г. № 42

Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве

У мэтах развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі і навукі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Упаўнаважыць Міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь Стражава Васілія Іванавіча на падпісанне гэтага Пагаднення.