ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 сакавіка 1996 г. № 160

Аб унясеннi змянення ў пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 снежня 1995 г. № 693

Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Абзац другі пастановы Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 1995 г. № 693 «Аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Мексіканскіх Злучных Штатаў аб стварэнні механізма кансультацый па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс» выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Упаўнаважыць намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Саннікава А.А. на падпісанне названага Мемарандума».