ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 ліпеня 2002 г. № 930

Аб правядзенні перагавораў па праекту Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) і падпісанні дадзенага Мемарандума

Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Мемарандума аб супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры (ЮНЕСКА), а таксама падпiсаннi дадзенага Мемарандума.

Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект Мемарандума аб супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры (ЮНЕСКА) (прыкладаецца)*.