УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2001 г. № 623
Аб заснаваннi нагруднага знака «Савет Бяспекi»
Изменения и дополнения:
Указ Президента Республики Беларусь от 25 октября 2021 г. № 419 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.10.2021, 1/19974) <P32100419>
1. Заснаваць нагрудны знак «Савет Бяспекі».
2. Зацвердзіць Палажэнне аб нагрудным знаку «Савет Бяспекі» і яго апісанне (прыкладаюцца).
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
АПІСАННЕ
нагруднага знака «Савет Бяспекі»
Нагрудны знак «Савет Бяспекі» уяўляе сабой авал памерам 42 х 34 мм серабрыстага колеру з полем гарызантальнай штрыхоўкі. У авале размяшчаецца выява мяча лязом уніз, абрамлёнага лаўровым вянком. На меч накладзены шчыт з полем зялёнага колеру, у цэнтры якога знаходзіцца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ёй – два дубовыя лісты. Шчыт з трох бакоў акантоўвае чырвоная стужка з надпісам «САВЕТ БЯСПЕКІ».