ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 красавіка 1995 г. № 204

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне інфарматызацыі і вылічальнай тэхнікі

Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Адобрыць прапанову Міністэрства эканомікі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам фінансаў, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне інфарматызацыі і вылічальнай тэхнікі.

Упаўнаважыць Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Русакевіча Уладзіміра Васільевіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь названага Пагаднення.