ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 красавіка 2008 г. № 501

Аб узнагароджанні Л.А.Дубовіка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у павышэнне энергетычнай эфектыўнасці эканомікі рэспублікі ўзнагародзіць Дубовіка Льва Антонавіча, былога намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.