ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 снежня 2004 г. № 1528
Аб змяненні складу навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 14 апреля 2008 г. № 549 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 94, 5/27509) <C20800549>
Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Увесці ў склад навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2004 г. № 1172 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 154, 5/14879), Сянько Веньяміна Іванавіча – рэктара ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» (намеснік старшыні навуковага савета), Мацюшкова Улaдзіміpa Ягоравіча – дырэктара навукова-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «КБТЭМ-ОМО» (намеснік старшыні навуковага савета), Анішчанку Уладзіміра Віктаравіча – намесніка дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Каваленю Аляксандра Аляксандравіча – выконваючага абавязкі дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Курачкіна Юрыя Андрэевіча – намесніка дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б.І.Cцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Мажуля Уладзіміра Міхайлавіча – загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Маскевіча Сяргея Аляксандравіча – рэктара ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы», Маханька Mіxaілa Міхайлавіча – генеральнага дырэктара навукова-інжынернага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій», Махнача Анатолія Аляксандравіча – дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», выключыўшы з яго складу Р.Г.Гарэцкага, A.M.Данілава, М.А.Картэля, A.M.Крата, В.В.Машко, У.М.Рашэтнікава і І.B.Саверчанку.