ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 лютага 1997 г. № 22-З
Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб паветраных зносінах
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 18 лютага 1997 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 19 лютага 1997 года
Ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб паветраных зносінах, падпісанае ў г. Пекіне 17 студзеня 1995 года.
(1) Маршрут дагаворных ліній, якія эксплуатуюцца авіяпрадпрыемствам, прызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь, праходзіць у абодвух напрамках наступным чынам:
Мінск або другі пункт на тэрыторыі Беларусі – Пекін або Цяньзінь.
(2) Маршрут дагаворных ліній, якія эксплуатуюцца авіяпрадпрыемствам, прызначаным Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі, праходзіць у абодвух напрамках наступным чынам: