ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 кастрычніка 1996 г. № 696-XІІІ
Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Ізраiль аб паветраных зносiнах
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Ізраіль аб паветраных зносінах, падпісанае ў г. Мінску 14 мая 1996 года.
3. Назначаныя авіяпрадпрыемствы Дагаворных Бакоў не карыстаюцца правамі паводле Пятай ступені свабоды паветра пры перавозцы ў трэція краіны або з іх, калі няма іншай узаемнай дамоўленасці. Такія дамоўленасці павінны зацвярджацца авіяцыйнымі ўладамі абедзвюх краін да ўводу іх у дзеянне.
4. Любы або ўсе прамежкавыя ці дадатковыя пункты могуць быць прапушчаны падчас некаторых або ўсіх палётаў паводле меркавання назначанага авіяпрадпрыемства, пры ўмове, што маршруты пачынаюцца або заканчваюцца на тэрыторыі таго Боку, які назначае авіяпрадпрыемства.