ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 красавіка 2008 г. № 549

Аб складзе навуковага савета і папячыцельскага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеныя:

склад навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў;

склад папячыцельскага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

пункт 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2004 г. № 1172 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 154, 5/14879);

пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 1528 «Аб змяненні складу навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 192, 5/15247).