ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 лютага 1997 г. № 3-З
Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 9 студзеня 1997 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 студзеня 1997 года
Ратыфiкаваць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб перадачы картографа-геадэзiчных матэрыялаў, якiя адносяцца да лiтоўскай тэрыторыi, падпiсанае ў г. Вiльнюсе 12 лiпеня 1996 года.
Усяго перададзена матэрыялаў на суму 401 777 (чатырыста адна тысяча семсот семдзесят сем) долараў ЗША.
Рознiца кошту перададзеных з 1990 года Бакамi адзiн аднаму картографа-геадэзiчных матэрыялаў складае 597 047 (пяцьсот дзевяноста сем тысяч сорак сем) долараў ЗША на карысць Рэспублiкi Беларусь.