ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 верасня 1995 г. № 490

Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне маладзёжнай палiтыкi

Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі і навукі, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам замежных спраў, аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб супрацоўніцтве ў галіне маладзёжнай палітыкі.

Упаўнаважыць Міністра адукацыі і навукі Стражава В. І. на падпісанне названага Пагаднення.