УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 мая 2008 г. № 244

Аб прысуджэнні К.А.Карстэн спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2008 года

У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:

1. Прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2008 года спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанню акадэмічнаму Карстэн Кацярыне Анатольеўне за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццю фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы.

2. Міністэрству фінансаў выдзеліць з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрству спорту і турызму неабходныя сродкі на выплату спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2008 года.