ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 мая 2008 г. № 676

Аб узнагароджанні Хонг Кі Хва Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё беларуска-карэйскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва ўзнагародзіць Прэзідэнта Карэйскага агенцтва садзейнічання гандлю і інвестыцыям Хонг Кі Хва Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.