ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 мая 2008 г. № 689

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё і захаванне беларускіх культурных традыцый, умацаванне гуманітарных і грамадскіх сувязей паміж народамі Латвіі і Беларусі ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Саюз беларусаў Латвіі, а таксама намесніка старшыні гэтага Саюза, старшыню беларускай абшчыны «Мара» (г. Ліепая) Аляхновіча Сяргея Барысавіча і члена праўлення названага Саюза і Беларускага таварыства «Прамень» (г. Рыга) Смірнову Сасіму Паўлаўну.