ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 20 студзеня 1997 г. № 19

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ КАМПЛЕКТАВАННЯ,
 УЛIКУ, НАВУКОВАЙ АПРАЦОЎКI, ЗАХАВАННЯ I ВЫКАРЫСТАННЯ
 МУЗЕЙНАГА ФОНДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 ___________________________________________________________
 Утратил силу приказом Министерства культуры от 11 апреля
 2008 г. № 126 _

 1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб парадку камплектавання, улiку,
навуковай апрацоўкi, захавання i выкарыстання Музейнага фонду
Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).

 2. Аддзелу музеяў i выставак, упраўленням культуры
аблвыканкамаў, аддзелам культуры рай(гар)выканкамаў забяспечыць
кантроль за выкананнем палажэнняў Iнструкцыi па ўлiку i захаванню
прадметаў Музейнага фонду ў падведамных музеях i ўстановах музейнага
тыпу.

 3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на начальнiка аддзела
музеяў i выставак С.I.Маслоўскага.