ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 мая 2008 г. № 781

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

за шматгадовую плённую і бездакорную працу ў сістэме дзяржтэхнагляду Хлебуса Вячаслава Лявонцьевіча, начальніка дзяржаўнай інспекцыі па нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання – галоўнага дзяржаўнага інжынера-інспектара дзяржтэхнагляду камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкома;

за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў Яновіч Алену Іванаўну, прафесара кафедры рускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктара філалагічных навук.