ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 красавіка 2006 г. № 499

Аб узнагароджанні С.Ф.Бурака Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю заданняў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы па будаўніцтву і рэканструкцыі аб'ектаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагародзіць начальніка галоўнага адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Бурака Станіслава Францавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.