ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 мая 2007 г. № 654

Аб прадастаўленні М.М.Дземчуку паўнамоцтваў на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Упаўнаважыць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Дземчука Мікалая Мікалаевіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства.

2. Прызнаць страціўшым сілу пункт 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2004 г. № 1542 «Аб прадастаўленні Г.К.Дзейка паўнамоцтваў на падпісанне некаторых міжурадавых пагадненняў па пытаннях падаткаабкладання» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 193, 5/15262) у частцы, якая датычыцца прадастаўлення Г.К.Дзейка паўнамоцтваў на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства.