ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 1998 г. № 596
Аб увядзенні ў дзеянне Палажэння аб Рэспубліканскім вочна-завочным конкурсе па матэматыцы і інфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасці, гарадоў раённага і абласнога падпарадкавання
Утратил силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 30 декабря 2011 г. № 292
У мэтах развіцця інтарэсу вучняў сельскай мясцовасці, гарадоў раённага і абласнога падпарадкавання да матэматыкі і інфарматыкі, выяўлення таленавітых дзяцей і больш ранняй работы з імі ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзіць прапанаванае Галоўным упраўленнем агульнай сярэдняй адукацыі па ўзгадненні з Беларускім дзяржаўным універсітэтам Палажэнне аб Рэспубліканскім вочна-завочным конкурсе па матэматыцы і інфарматыцы сярод вучняў сельскай мясцовасці, гарадоў раённага і абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь (прыкладаецца).