ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 чэрвеня 2008 г. № 874

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё і павышэнне эканамічнай эфектыўнасці лясной гаспадаркі Казлова Васілія Іванавіча, начальніка ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі;

за шматгадовую плённую працу ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, узорнае выкананне службовых абавязкаў Саўчанка Алену Анатольеўну, вядучага спецыяліста Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.