УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 чэрвеня 2008 г. № 340

Аб зацвярджэнні Палажэння аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўзору спецыяльнага ліста аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У мэтах удасканалення парадку прадстаўлення да аб’яўлення Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Зацвердзіць прыкладзеныя:

Палажэнне аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

узор спецыяльнага ліста аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь*.

______________________________

*Не рассылаецца.

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 1998 г. № 133 «Об утверждении Положения об объявлении Благодарности Президента Республики Беларусь и образца специального листа об объявлении Благодарности Президента Республики Беларусь» (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., № 8, ст. 188);