ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 чэрвеня 2008 г. № 916

Аб узнагароджанні А.В.Ждановіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у станаўленне эканамічнага развіцця рэспублікі ўзнагародзіць галоўнага саветніка ўпраўлення арганізацыйнага забеспячэння Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ждановіча Аляксандра Вячаслававіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.