ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 чэрвеня 2008 г. № 940

Аб вызваленні ад займаемай пасады А.М.Смірнова і пераводзе на іншую пасаду А.К.Шахановіча

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць Смірнова Аляксандра Мікалаевіча ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязi з пераводам на іншую пасаду.

2. Перавесці Шахановіча Андрэя Казіміравіча на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка гэтага ўпраўлення.