ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 ліпеня 2008 г. № 986

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

значны ўклад у развіццё архіўнай справы, захаванне дакументаў па гісторыі Беларусі XIV – пачатку XX стагоддзя, арганізацыю іх усебаковага выкарыстання ў інтарэсах навукі, навукова-даследчую работу па актуальных пытаннях гісторыі Беларусі, архівазнаўства, археаграфіі, спецыяльных гістарычных дысцыплін дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі»;

шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь Дзянісава Уладзіміра Мікалаевіча, галоўнага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі»;