ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 чэрвеня 2007 г. № 96

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-лг «Справаздача аб правядзенні лесакультурных работ» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-лг «Справаздача аб правядзенні лесакультурных работ»* гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.

2. Зацвердзіць прыкладзеныя Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-лг «Справаздача аб правядзенні лесакультурных работ»* і ўвесці іх ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.