ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 ліпеня 2008 г. № 1006

Аб камандзіраванні У.Ф.Матвейчука ў г. Пекін (Кітайская Народная Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Камандзіраваць з 14 па 19 ліпеня 2008 г. у г. Пекін (Кітайская Народная Рэспубліка) Міністра культуры Матвейчука Уладзіміра Фёдаравіча і зацвердзіць заданне на гэту камандзіроўку*.

______________________________

*Не рассылаецца.

2. У адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 года «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год» Міністэрству фінансаў выдзеліць Міністэрству культуры 4803 тыс. рублёў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных у раздзеле «Міжнародныя культурныя і інфармацыйныя сувязі», на аплату камандзіровачных выдаткаў за межы Рэспублікі Беларусь.