ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 жніўня 2008 г. № 1154

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую творчую і навуковую дзейнасць, значны асабісты ўклад у вывучэнне і развіццё беларускай літаратуры Андрэева Анатоля Мікалаевіча, члена грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»;

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі Калініна Анатолія Мікалаевіча, дырэктара Баранавіцкага камунальнага унітарнага вытворчага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Водаканал»;

шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, значны асабісты ўклад у развіццё медыцынскай навукі і падрыхтоўку ўрачэбных кадраў Мармыша Генадзія Рыгоравіча, дэкана лячэбнага факультэта ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».