УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 лютага 2001 г. № 106

Аб унясеннi дапаўненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 красавiка 1998 г. № 211

1. Унесці ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1998 г. № 211 «Аб фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 11, арт. 292) наступныя дапаўненні:

1.1. у Палажэнні аб фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, зацверджаным гэтым Указам:

абзац трэці пункта 2 дапоўніць словамі «, адлічэнняў ад прыбыткаў, атрыманых пры выкарыстанні гісторыка-культурных каштоўнасцей у камерцыйных мэтах і ў выніку дзейнасці, якая непасрэдна ўздзейнічае на каштоўнасці, кампенсацый і штрафаў, што спаганяюцца за дзейнасць, якая прама ці ўскосна шкодзіць гісторыка-культурным каштоўнасцям, за абмежаванне доступу насельніцтва да каштоўнасцей або за парушэнне рэжымаў зон аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцей, якія паступаюць на спецыяльны пазабюджэтны рахунак Міністэрства культуры»;