ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

20 лютага 2003 г. № 285

Аб зацвярджэнні Статута дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»

У адпаведнасці з артыкулам 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 г. «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены Статут дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».

 

СТАТУТ
дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі»

Агульныя палажэнні

1. Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (далей – бібліятэка) – галоўная універсальная навуковая бібліятэка дзяржавы, носьбіт агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці.

2. Бібліятэка з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае адасобленую маёмасць, самастойны баланс, рахункі ў банках, у тым ліку валютныя, круглую пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваёй назвай, штампы, бланкі, уласную сімволіку.