ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 верасня 2008 г. № 1267

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў Кандрацьеву Валянціну Іванаўну, намесніка дырэктара па творчай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н.К.Крупскай»;

шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя і актыўную грамадскую дзейнасць Лагун Людмілу Георгіеўну, акушэра ўстановы аховы здароўя «Капыльская цэнтральная раённая бальніца»;

шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Крупец Людмілу Уладзіміраўну, старшыню Нясвіжскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі;