ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 верасня 2008 г. № 1285

Аб прысваенні звання «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці ўстановы «Беларускі дзяржаўны тэатр лялек»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокія дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці ўстановы «Беларускі дзяржаўны тэатр лялек» званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».