ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 5 лiстапада 1998 г. № 602

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНЫМ
 КОМПЛЕКСЕ ШКОЛА (ГIМНАЗIЯ) - КАЛЕДЖ МАСТАЦТВАЎ
 ___________________________________________________________
 Утратил силу приказом Министерства образования от 19
 августа 2008 г. № 624 _

 У мэтах пашырэння дыферэнцыраванага навучання вучняў, больш
поўнага раскрыцця iх здольнасцей, падрыхтоўкi спецыялiстаў з
сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у галiне мастацтваў, развiцця
iнтэлектуальнага патэнцыялу i нацыянальнай самасвядомасцi моладзi
рэспублiкi загадваю:
 1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб вучэбным комплексе
школа (гiмназiя) - каледж мастацтваў.
 2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi
(Фяськоў М.С.) у 3 дзённы срок накiраваць вышэйадзначанае палажэнне
ў Мiнiстэрства юстыцыi для дзяржаўнай рэгiстрацыi.

 Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ