ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 ліпеня 2005 г. № 840

Аб унясенні змяненняў у пастанову Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 1996 г. № 419

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Парадак рассылкі абавязковых бясплатных і платных экземпляраў друкаваных выданняў, зацверджаны пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 1996 г. № 419 (Собрание указов Президента и постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь, 1996 г., № 18, ст. 444; Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., № 9, ст. 240; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 89, 5/2044), наступныя змяненні:

у пункце 3 словы «Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па друку» замяніць словамі «Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь»;