ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 чэрвеня 2007 г. № 105

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ССНУ (размеркаванне) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-ССНУ (размеркаванне) «Справаздача аб накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў»* перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 лістапада 2006 г. па 31 кастрычніка 2007 г.