ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 чэрвеня 2007 г. № 108

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 2-нк «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі» і ўказанняў па яе запаўненні

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 2-нк «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі»* перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак 2007/08 навучальнага года.

2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указанні па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 2-нк «Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі»* і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак 2007/08 навучальнага года.