ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 ліпеня 2006 г. № 96
Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-4 «Справаздача устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, вячэрняй формы навучання» і ўказанняў па яе запаўненню
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-4 «Справаздача ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, вячэрняй формы навучання»* перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак 2006/07 навучальнага года.