ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 ліпеня 2006 г. № 98
Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-2 «Справаздача аб прафесійным навучанні вучняў 8–11 (12) класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, дзённай формы навучання» і ўказанняў па яе запаўненню
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-2 «Справаздача аб прафесійным навучанні вучняў 8–11 (12) класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, дзённай формы навучання»* перыядычнасцю прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 кастрычніка 2006 г.