ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 верасня 2008 г. № 1371

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё абарончага сектара эканомікі, забеспячэнне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь Азаматава Мікалая Ільясавіча, Старшыню Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта;

шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё айчыннай эканамічнай навукі Клюню Уладзіміра Леанідавіча, прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктара эканамічных навук, прафесара;

шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм у бухгалтарскай справе, актыўную грамадскую дзейнасць Кшывіцкую Чаславу Іосіфаўну, галоўнага бухгалтара ўстановы адукацыі «Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага»;