ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 верасня 2008 г. № 1427

Аб камандзіраванні А.Г.Гарулькі і В.Л.Філістовіча ў г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 1 па 4 кастрычніка 2008 г. у г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя) першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта – начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Гарульку Андрэя Георгіевіча, намесніка Міністра ўнутраных спраў – начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратара) Філістовіча Віктара Леанідавіча і зацвердзіць заданні на гэту камандзіроўку*.

______________________________

*Не рассылаюцца.