ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 верасня 2008 г. № 992-ПСР3

Аб узнагароджанні М.Р.Белавус, С.І.Бурачэўскага, І.Б.Вальфсона, А.К.Прусава, В.А.Хомбак і У.В.Шэляговіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Белавус Марыну Рамуальдаўну – дырэктара Ашмянскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы;

Бурачэўскага Станіслава Іванавіча – дырэктара Івянецкага гарпасялковага Дома культуры Валожынскага раёна;

Вальфсона Ісака Барысавіча – дырэктара ўстановы культуры «Цэнтр культуры і вольнага часу Ленінскага раёна г. Бабруйска»;