ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 кастрычніка 2008 г. № 1456

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, асабісты ўклад у развіццё вытворчасці Біліду Пятра Уладзіміравіча, шліфоўшчыка механічнага цэха рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гродзенскі завод такарных патронаў «БелТАПАЗ»;

значны асабісты ўклад у развіццё фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне эканамічнай тэорыі, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу рэспублікі Гануша Генадзія Іосіфавіча, загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі і права ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт»;

шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм Грыневіч Ірыну Іосіфаўну, начальніка аддзела экспертызы і архівіравання дакументаў – старшыню экспертнай камісіі Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне»;